ТАРАНДА Мікалай Іванавіч
(нар. 1.05.1957), дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага універсітэта.
З 1997 г. выкладае мікрабіялогію на зоаінжынерным, агранамічным і тэхналагічным факультэтах у ГДАУ і медыцынскім універсітэце. З-за адсутнасці дапаможніка на беларускай мове толькі некаторыя заняткі вядуцца на роднай мове.
Мае шмат публікацый, у тым ліку – метадычная распрацоўка па марфалогіі і сістэматыцы бактэрый. Студэнты таксама выступаюць па-беларуску. Жадае надрукаваць новы дапаможнік для тэхнолагаў мясной, малочнай прадукцыі, збожжа, камбікармоў, кандытарскіх вырабаў.
На здымку Мікалай Іванавіч са сваімі студэнтамі.