Новая кніга для настаўнікаў і бацькоў

14.09.2005

Паглядзець павялічаны малюнак«Побач з намі на зямлі" — гэта першы том беларускай вершаванкі-запамінанкі для дзяцей «Добрыя вершы». «Запамінанкай» яна называецца таму, што ўсе творы ў вершаванцы прызначаныя для завучвання на памяць. Першы том цалкам прысвечаны жывёльнаму свету Беларусі. Да друку рыхтуюцца яшчэ два тамы вершаванкі: другі том будзе прысвечаны расліннаму свету, трэці — свету чалавека, дзіцяці.
Кніга падрыхтавана да выдання пры падтрымцы O.R. Cultural & Educational Foudation.
Укладальнік Алег Мінкін, мастак Рыта Цімохава.