Унівэрсытэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і мэнэджмэнту сумесна з Гуманітарнай арганізацыяй Чалавек у нядолі праводзяць конкурс на 4 стыпендыі на бакалаўрскае навучаньне па спэцыяльнасьці Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка.
Пачатак навучаньня – верасень 2006 году.
Форма навучаньня – дзённая.
Мова навучаньня – ангельская.
Тэрмін навучаньня – 3 гады.
Падрабязнасьці пра навучаньне ў ангельскай мове на старонцы: http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/34 (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/88 (Прыкладная інфарматыка).
Заявы на ўдзел у конкурсе могуць падаваць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, якія валодаюць ангельскай мовай.
Узор заявы знаходзіцца тут http://belcentrum.org/download/Information_Management-Bachelor_degree.doc Інфармацыйны мэнэджмэнт і http://belcentrum.org/download/Applied_Informatics-Bachelor_degree.doc Прыкладная інфарматыка. Заява дасылаецца разам з неабходнымі дадаткамі (па-ангельску) на адрэсу: Belcentrum, Clovek v tisni o.p.s., Sokolska 18, 120 00 Praha 2, Czech rep. да 15.3.2006 (дата атрыманьня).
Пытаньні можна дасылаць на e-mail: ilia.hlybouski@peopleinneed.cz з тэмай Навучаньне.
Стыпендыя аплочвае навучаньне на працягу 3-х год, зваротны білет адзін раз за навучальны год (1х3), выдаткі на навучальную візу, мэдычную страхоўку, пражываньне ў інтэрнаце ды пэўныя асобныя выдаткі (каля 7000 крон у месяц).