08.05.2006
Хто паедзе ў Брусель?
Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох
паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны
разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам
з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе.
Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што
ўзялі прызы сімпатыі супернікаў. Гэта школьнікі з Барысава, Белаазёрска,
Навагрудка і Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа. Але коласаўцы,
пасля закрыцця ліцэю вымушаныя і так шмат навучацца за мяжой, падарылі свой прыз сябрам
- вучням мінскай гімназіі. Гэта ўчынак варты сапраўдных пераможцаў.