07.09.2006
Настаўнік Алесь Чыгір падае ў суд на ўправу адукацыі
Бабруйскі настаўнік Алесь Чыгір звярнуўся са скаргай у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таксама падрыхтаваў пазоў у суд на гарадскую ўправу адукацыі за незаконнае звальненне. Права на працу ён намерваецца бараніць і праз Міжнародную арганізацыю працы.