Курс «Адкрытая школа мясцовай супольнасці

12.09.2006

Курс «Адкрытая школа мясцовай супольнасці"
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) разам з Самаўрадавым таварыствам “ПЛЮС” (г. Белхатаў, Польшча) запрашаюць Вас узяць удзел у чарговым этапе праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-2”.
Калі Вы актыўны і неабыякавы чалавек, калі Вы маеце жаданне палепшыць якасць жыцця людзей на сваёй вуліцы, у сваім горадзе альбо мястэчку, то гэты праект – для Вас!
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці. Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.
У межах праекта плануюцца:
Чатырохдзённы трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (прыкладныя даты 28.10–01.11.2006).
Галоўныя аспекты трэнінга:
- я – як лідэр/ка мясцовай супольнасці;
- што такое сацыяльная анімацыя;
- вызначэнне супольнасцю сваіх патрэбаў і рэсурсаў;
- уключэнне грамадзян у дзейнасць на карысць мясцовай супольнасці;
- распрацоўка праектаў, скіраваных на павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем.
Магчымыя крыніцы фінансавання; – супрацоўніцтва на мясцовым узроўні дзеля вырашэння праблем і павышэння якасці жыцця.
Трэнінг праводзяць беларускія і польскія трэнеры. Пераклад з польскай мовы будзе забяспечаны.
Выкананне ўдзельнікамі курса самастойных заданняў (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, арганізацыя працоўных сустрэч, распрацоўка праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці. (лістапад 2006 г.). Па выніках выканання хатняга задання будзе сфармаваная група ўдзельнікаў навучальнага візіту ў Польшчу.
Навучальны візіт у Польшчу для знаёмства з лепшымі польскімі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (снежань, 2006 г.).
- Праца Гміннага інфармацыйнага цэнтра ў Белхатаве;
- Дзейнасць Інтэграцыйнага «Клуба адкрытых сэрцаў» і Цэнтра сацыяльнай дапамогі ў Верушове;
- Знаёмства з дзейнасцю структур самакіравання і выканаўчых уладаў г. Белхатаў з пункту гледжання актыўнага ўдзелу насельніцтва ў кіраванні горадам;
- Школа як цэнтр грамадскага жыцця. Роля бацькоўскіх Радаў у жыцці школы;
- Вырашэнне праблемаў сям'і. Візіт у Таварыста Каталіцкіх Сем'яў;
- Вызначэнне супольнасцю сваіх патрэбаў і рэсурсаў;
- Прыклады мясцовага і рэгіянальнага партнёрства. Візіт у Цэнтр «Опус» і Цэнтр Дабраахвотніцтва ў Лодзі;
- Дзейнасць Фонда развіцця гміны Жэлюв.
Арганізатары праекта забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў у час трэнінга і навучальнага візіта ў Польшчу, аплочваюць кошт падарожжа па тэрыторыі Польшчы, дапамагаюць у атрыманні візаў.
Для ўдзелу ў праекце неабходна да 1 кастрычніка даслаць на электронны адрас trecisektar@yahoo.com анкету-заяўку (Спампаваць форму анкеты), прыкладзеную да гэтага ліста. Асабліва вітаецца ўдзел у праекце жыхароў невялікіх раённых цэнтраў і сельскай мясцовасці. Удзел у курсе возьмуць 18 чалавек, адабраных на конкурснай аснове.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пададзеным вышэй электронным адрасе, а таксама па тэл. (0–29) 284–77–88 (Лана Руднік).