Калі ласка не будзіць!

20.09.2006


Калі ласка не будзіць!


Ранні пачатак заняткаў робіць тынэйджэраў кепскімі вучнямі, таму што дзецям гэтага ўзросту патрэбна ў сярэднім 10 гадзінаў сну.
Як паведамляе часопіс “Pediatrics”, амерыканскія даследчыкі лічаць, што па біялагічных прычынах абуджэнне арганізма падлетка адбываецца толькі на працягу дня. І таму яны раяць напісанне кантрольных работ адкладваць на сярэдзіну навучальнага дня.
Наогул моладзі ва ўзросце ад 13 да 22 год неабходна ад 9 да 10 гадзінаў сна ўначы, а звычайна заняткі першай змены пачынаюцца а 8-й гадзіне, што пазбаўляе тынэйджэраў мінімум дзвюх гадзінаў начнога сну.  Гэтыя высновы зрабіла Margarita Dubocovich  са сваёй камандай (Northwestern University), даследуючы поспехі, настрой і ўключанасьць школьнікаў на занятках.
З раніцы школьнікі адчуваюць сябе стомленымі, яны не такія ўважлівыя, на занятках ў першай палове дня ім прыходзіцца рабіць больш высілкаў, чым пасля абеду. Нават спецыяльнае асвятленьне ў аўдыторыях не мяняе сітуацыю. Як выхад з сітуацыі некаторыя навукоўцы раяць пераносіць пачатак заняткаў ці хаця б пісаць кантрольныя работы і здаваць іспыты ўдзень.
Пастаянную змену настроя, забыўчывасьць і летаргію ў тынэйджэраў іншыя даследчыкі з Brown Universität  тлумачаць таксама хранічным недахопам сну. Толькі на выходных падлеткі могуць сапраўды папоўніць сваю неабходнасць ў сне. І раяць бацькам і выхавацелям не ўспрымаць жаданне выспацца да абеда ў падлеткаў іх лянотаю ці адхіленнем ад хатніх абавязкаў.
Паводле www.zeit.de