Права на кожны дзень

22.09.2006

Права на кожны дзень. Частка 1. Уводзіны ў права: падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ / Н. Клімчук, І. Кузьмініч, Ю. Пісаркова, С. Салей, П. Хацук. — Мн. 2005.

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці. Пасля кожнай з дзевяці тэм падаюцца пытанні і заданні для самастойнай працы вучня, якія маюць на мэце замацаваць пройдзены матэрыял і падрыхтаваць яго да чарговага інтэрактыўнага зянятку.
Метадычны дапаможнік грунтуецца на актыўных падыходах да арганізацыі навучання, якія дапамогуць настаўніку зрабіць гэты працэс больш цікавым, разнастайным, эфектыўным, дэмакратычным і набліжаным да рэальнага жыцця.
У дадатку да дапаможніка настаўнік знойдзе апісанне дванаццаці адмысловых інтэрактыўных метадаў, што ўжываюцца ў прававой адукацыі.
Выданне адрасуецца ў першую чаргу настаўнікам, а таксама супрацоўнікам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх арганізацый.
У 2007 годзе будзе выдадзены чарговы навучальна-метадычны комплекс з серыі “Права на кожны дзень”, які будзе прысвечаны выкладанню правоў чалавека ў школе. Вашыя заўвагі, пажаданні і прапановы да супрацоўніцтва дасылайце на адрас vit_hrodna@yahoo.com