Запрашае краязнаўчая секцыя

10.10.2006

Краязнауцы, далучайцеся!
У часе семінару 19–20 жніўня сфармавана навукова-практычная КРАЯЗНАЎЧАЯ СЕКЦЫЯ.


У яе ўвайшлі мясцовыя ініцыятывы:



  • Мар'інагорская

  • Светлагорская

  • Жыткавіцкая

  • Полацкая

Працуем у праектах: “Шляхавод па родных ваколіцах“ і “Нашы святыні“.


У праекце даследуем гісторыю:



  • Цэркваў

  • Касцёлаў

  • Сінагогаў

  • Дамоў малітвы

  • Мячэцяў

Плануем выданне серыі кніжак.


Неабходным варункам жыцця краязнаўчай секцыі ёсць сталая двухбаковая камунікацыя.

За кароткі час існавання краязнаўчай сеуцыі маем:
- Дасланы гістарычны матэрыял ад прафесаркі з Варшавы пані Барбары Стэмпнеўскай-Хольцнэр (раней не публікаваны) пра шляхту, фальваркі, гандаль Лепельскага павету.
- Перададзены матэрыял у выглядзе апублікаванай кнігі “Талька і наваколлі” Мінск 2004, аўтар Наталля Ільініч, настаўніца і краязнаўца.
- Матэрыял кнігі “Мая любоў Ветрына”, Полацк 2004, аўтар Віктар Карасёў, настаўнік і краязнаўца.

30 верасня-1 кастрычніка сябры секцыі бралі ўдзел у краязнаўчай экспедыцыі Мінск – Глыбокае – Варганы – Ветрына – Полацк – Віцебск. У Віцебску была разгорнутая фотавыстава “Касцёлы Глыбоцкага дэканата” і праведзена прэзентацыя кампакт-дыску “Нашы касцёлы” (глядзець www.hramy.com).


Запрашаем да складання наступнага маршрута экспедыцыі Мінск – Браслаўшчына. Маем месцы ў экіпажы легкавіка. Кантакты па тэлефоне +37529 705 97 89 альбо па e-mail: ulskizamak@tut.by (Лявон).