Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў

30.10.2006

“Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федерацыі” (Study Tours to Poland).
Восенню 2006 г. пачынаецца чарговы – пяты – набор удзельнікаў Праграмы “Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федерацыі” (Study Tours to Poland).
У рамках Праграмы Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Адукацыя для Дэмакратыі” і Фонд “Барусія” запрашаюць паспяховых студэнтаў з вышэйзгаданых краін і рэгіёнаў у адна- – двухтыдневыя паездкі па Польшчы (Study Tours to Poland). Мэта праграмы – пазнаёміць нашых усходніх суседзяў з краінай і даць ім як мага больш інфармацыі пра яе. На працягу 2004 – 2006 гг. у рамках гэтай ініцыятывы Польшчу наведалі некалькі соцень чалавек.
У рамках адна- – двухтыдневай паездкі ў Польшчу, якая арганізуецца польскімі няўрадавымі арганізацыямі і праграма якой зазвычай вельмі насычаная, удзельнікі маюць магчымасць:
• пазнаёміцца з польскім навукова-акадэмічным асяроддзем і няўрадавымі арганізацыямі;
• сустрэцца з найбольш значнымі асобамі з грамадскага жыцця Польшчы
• прыняць удзел у лекцыях, варштатах, культурных мерапрыемствах і семінарах.
У рамках Праграмы арганізатары забяспечваюць:
• пакрыццё выдаткаў на пражыццё
• пакрыццё выдаткаў па праезд
• страхоўку • кішэнныя грошы
• дапамогу ў атрыманні візы
Правілы набору: Кандыдаты падаюць заяўкі на ўдзел у праграме індывідуальна, высылаючы ўсе неабходныя дакументы ў два этапы: па электроннай пошце (бланк заяўкі) і звычайнай поштай (астатнія дакументы) на адрас Фонду “Барусія”. Заяўкі будуць разглядацца прыёмнай камісіяй, сфарміраванай Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды і Фондам “Адукацыя для дэмакратыі”.
Валоданне польскай мовай не з’яўляецца неабходнай ўмовай для прыняяця ўдзелу ў праграме. Бланк заяўкі і падрабязная інфармацыя на тэму ініцыятывы “Study Tours to Poland” размешчаны ў Інтэрнеце: http://http://www.studytours.pl


 www.studytours.pl


 а таксама іх можна атрымаць праз электронную пошту: stp@borussia.pl
Набор і ўдзел у Праграме бясплатныя.
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак – да 1 снежня 2006 г. Датай атрымання заяўкі лічыцца дата атрымання яе па электроннай поште: stp@borussia.pl, а таксама дата атрымання дакументаў Фондам “Барусія”. Заяўкі, дасланыя пасля заканчэння пададзенага тэрміну, разглядацца не будуць.
Азнаямляльныя паездкі запланаваныя на сакавік і красавік 2007 г. 
Фонд «Барусія»:
Fundacja „Borussia” Ul. Kopernika 45, 10 –513 Olsztyn, Polska
Тэл. +48 (89) 523 72 93
Тэл./факс +48 (89) 534 00 26