17.11.2006
Новае на сайце
У раздзеле Педагагічначная майстэрня/Прадметніку/Матэматыка на нашым сайце nastaunik.eu з' явіўся артыкул настаўніка вышэйшай катэгорыі, выкладчыка Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Міхася Булавацкага «НАВУЧАННЕ МАТЭМАТЫЦЫ БУЙНЫМІ БЛОКАМІ". Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі”. Артыкул утрымлівае гістарычныя звесткі, цікавыя факты, гіторыі, якія дазваляюць настаўніку зацікавіць тэмай вучняў, зрабіць працэс навучання больш асэнсаваным. Матэрыял будзе цікавы не толькі настаўнікам матэматыкі.