ЕГУ- дыстанцыйнае навучанне

11.02.2007

У ЕГУ пачалася рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы веснавога семестра
1 – 28 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць рэгістрацыю на дыстанцыйныя курсы. ЕГУ прапаноўвае навучанне па адным або некалькім з 59 курсаў па васьмі кірункам бакалаўрскай падрыхтоўкі:
– Міжнароднае права;
– Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія;
– Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва;
– Культурная спадчына і турызм;
– Візуальны дызайн і медыі;
– Медыі і камунікацыі;
– Сацыяльная і палітычная філасофія;
– Паліталогія і еўрапейскія даследаванні.
Навучанне бясплатнае. Асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да ўсіх, хто рэгіструецца на курсы дыстанцыйнага навучання, – гэта элементарная камп'ютэрная пісьменнасць, доступ да камп'ютэра з выхадам у Інтэрнэт і магчымасць рэгулярна прысвячаць навучанню частку свайго часу.
чытайце на сайце ўніверсітэта.