United World Colleges

15.02.2007

United World Colleges
БЕЛАРУСКІ КАМІТЭТ КАЛЕДЖАЎ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый для паступлення ў 2007/08 навучальным годзе ў Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у Босніі і Герцагавіне, Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі, Міжнародны аграрны каледж імя С.Балівара ў Венесуэле. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 гадоў на 1 верасня 2007 г. (для паступлення ў каледж у Венесуэле – 18 гадоў).
Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрата (International Bacalaureat, IB) на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады (акрамя каледжу ў Венесуэле). Накірунак навучання выбірае сам студэнт.
Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом міжнароднага ўзору і прысвойваецца акадэмічная ступень “міжнародны бакалаўр”, што дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету. Тэрмін навучання ў каледжы ў Венесуэле – 3 гады, на англійскай ці іспанскай мовах.
Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І тур удзельнікі конкурсу дасылаюць:
1) ведамасць паспяховасці за бягучы навучальны год з адзнакамі за чвэрці ці трыместры,
2) характарыстыку ад класнага кіраўніка,
3) копіі граматаў, дыпломаў і іншых матэрыялаў, якія сведчаць пра грамадскую, спартыўную і творчую дзейнасць прэтэндэнта;
4) эсэ на тэму: “Дэмакратыя – гэта...”
Дакументы і эсэ неабходна даслаць да 20 сакавіка 2007 г. на адрас:
Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны,
вул. Румянцава, 13,
Мінск 220034 (з пазнакай: “На конкурс UWC”).
Канкурсанты, якія пройдуць у ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 20 красавіка 2007 г. у выглядзе гутаркі на англійскай і беларускай мовах дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў абітурыентаў. Час і адрас ІІ-га туру будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Падрабязная інфармацыя пра UWC i IB маецца ў Інтэрнеце на адрасах: www.uwc.org, www.ibo.org .