Новае на сайце

28.02.2007

Новае на сайце
-- З'явілася ажно чатыры навінкі для настаўнікаў англійскай мовы і іх вучняў. Дзядзька Мікола з в. Дуброва (той самы знакаміты Мікалай Бусел – настаўнік замежных моваў са Светлагорскага р-на), склаў для сваіх і Вашых дзетак «Беларуска-англійскі" і «Англійска – беларускі" слоўнікі на 5 тыс словаў кожны, а таксама зусім кароткую “Выратавальную граматыку англійскай мовы” і “Англа-беларускі слоўнік тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі”. Кожнае выданне мае прадмову, адрасаваную да вучня. Карыстайцеся, калі ласка.