Наступ на беларускую літаратуру працягваецца

10.03.2007

Наступ на беларускую літаратуру працягваецца
На гэты раз “ператрусу” падлягаюць школьныя праграмы, з якіх у духу 30-х гадоў выкідаюцца імёны таленавітых майстроў слова, падмяняюцца літаратурныя паняцці, хаваецца праўда.
У прыватнасці, прапануецца “мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў: паўсюль, дзе выкарыстанне твораў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна і іншых, не выклікана крайняй неабходнасцю характарыстыкі іх творчасьці як прадстаўнікоў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, замяніць іх творы на сачыненні іншых пісьменннікаў і паэтаў...
Выключыць са спісаў літаратуры для вывучэння і пазакласнага чытання творы С. Алексіевіч, С, Законнікава, В. Іпатавай, У. Арлова, М. Скоблы, В. Чаропкі і іншых апазіцыйна настроеных пісьменнікаў “сярэдняй рукі”. Выключыць з ілюстраваных матэрыялаў творы мастака А. Марачкіна...
На старонцы 32 праграмы “Беларуская літаратура, (базавы і павышаны ўзровень): Праграмы для 11 і 12 класаў пры вывучэнні творчасці Янкі Купалы выключыць п’есу “Тутэйшыя”, замяніўшы яе вершамі і паэмамі, прызначанымі для самастойнага чытаньня.”