Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх НДА

10.04.2007

Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх НДА

Мэта тыднёвага візіта ў Прагу – азнаямленне прадстаўнікоў Беларускіх няўрадавых арганізацый з сістэмай і дзейнасцю чэшскіх НДА.
Мэтавая група: Маладыя сябры дэмакратычных НДА, пажадана з рэгіянальных і мясцовых арганізацый, якія дагэтуль яшчэ не ўдзельнічалі ў адукацыйных візітах за мяжу. (Нагадваем, што сябры суполак ТБШ, ТБМ, сацыяльных, экалагічных арганізацый, нефармальных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, школьных клубаў і г.д. могуць прымаць удзел у праграме)
Працоўныя мовы: беларуская, руская і англійская.
Выбар удзельнікаў будзе праведзены на аснове іх рэзюмэ (CV) і матывацыйных лістоў. У лісце кандыдаты павінны растлумачыць, чаму яны зацікаўленыя ў вывучэньні чэскіх НДА, дадаўшы інфармацыю аб тэмах, якія іх цікавяць, і кантактах, якія яны хацелі б навязаць у Чэшскай рэспубліцы. Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны падаць заяўку да 30-га красавіка 2007г., каб першы з трох візітаў быў арганізаваны ў 2007 годзе.
Першы адукацыйны візіт павінны адбыцца ў пачатку траўня (гэта будзе пацверджана і ўзгоднена з удзельнікамі).
Магчыма, што другі і трэці візіты ў 2007 годзе тэматычна будуць сканцэнтраваныя на наступныя тэмы- ахова навакольнага асяроддзя і кампаніі па ахове навакольнага асяроддзя; сацыяльная паслугі, якія аказваюцца НДА, метады працы з ізаляванымі групамі.
Адрас для кантакту з арганізатарамі stypendyi@seznam.cz