«Тэрыторыя дзяцінства» і «Цёплы дом» – навучальныя гурткі для студэнтаў сталічных ВНУ

20.04.2007

«Тэрыторыя дзяцінства» і «Цёплы дом» – навучальныя гурткі для студэнтаў сталічных ВНУ
У гурток «Тэрыторыя дзяцінства» запрашаюцца ўсе, хто жадае паспрабаваць сябе ў якасці валанцёра для працы з дзецьмі з праблемных сем'яў і складанымі падлеткамі на базе дзіцячага прытулку і летняга лагера для такіх дзетак. Гурток арганізуецца пры падтрымцы Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Дзяржынскага раёна і складаецца з 9 сустрэчаў. На гэтых сустрэчах будуць абмеркаваныя наступныя тэмы: ролі і функцыі валанцёра ў сацыяльна-педагагічнай установе, веды, інструменты, каштоўнасці і навыкі валанцёра.
Першая сустрэча адбудзецца 25 красавіка, 18:00 у памяшканні Гістарычнай майстэрні (г.Мінск, вул. Сухая, 25)
Гурток «Цёплы дом» накіраваны на моладзь, якой больш цікава праца з пажылымі людзьмі – удзельнікамі вайны, вязнямі гета і працоўнымі, што прымусова працавалі ў Германіі. Гурток арганізуецца ў межах Клуба пажылых на базе Гістарычнай майстэрні (пры IBB). У межак дадзенага гуртка запланавана 8 сустрэчаў з абмеркаваннем асаблівасцей мэтавай группы, магчымых формаў працы з пажылымі, падбору і адаптацыі розных метадаў і тэхнікаў.
Першая сустрэча адбудзецца 8 мая, 18:00 у памяшканні Гістарычнай майстэрні (г.Мінск, вул. Сухая, 25).
Найбольш актыўныя ўдзельнікі змогуць папрацаваць улетку выхавацелем на базе сацыяльна-педагагічных устаноў, а таксама прыняць удзел у міжнародных праектах па тэмах гурткоў.
За дадатковай інфармацый звяртайцеся па тэлефонах 29 408 07 17, 29 151 93 97, 29 388 25 64, 8 029 113 7856 ці на edwb@tut.by.