сайт-блог

25.04.2007

Працоўная група «Адукацыя ў сферы правоў дзіцяці" прэзентуе свой сайт
Сайт створаны ў выглядзе блога. Блог (англ. blog, ад weblog, «сеткавы часопіс, дзённік падзеяў, жывы часопіс») – гэта публічны дзённік, дзе блогеры робяць пастаянна запісы і публікуюць каментары да актульных тэмаў, выкладаюць відэа ці фота.
Вы можаце стаць як аўтарам, так і наведвальнікам сайта. Наведвальнікі сайта маюць магчымасць знаёміцца з аўтарскімі каментарамі, аналітыкай на падзеі ў сферы правоў дзіцяці, а таксама пакідаць свае каментары да артыкулаў. Аўтары змяшчаюць на старонках сайта свае паведамленні. Правілы публікавання даволі простыя: важна мець зацікаўленнасць, умець карыстацца інтэрнэтам і праграмкай Word.
Усе матэрыялы сайта змешчаны храналагічна, а просты дызайн дазваляе зручна ім карыстацца.
У дадатак, паведамляем, што учора Aлесь Бяляцкі, лідэр праваабарончай арганізацыі “Вясна”, быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FIDH (The International Federation for Human Rights).


.