конкурс

03.05.2007

Заяўнiкi: Зарэгiстраваныя i незарэгiстраваныя арганiзацыi i iнiцыятывы Менску i Менскай вобласцi.
Будзе аддавацца прыярытэт:
–праектам, якія прапагандуюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы: свабода, дэмакратыя, вольны рынак;
–праектам, якія прадугледжваюць далучэнне да грамадcкай дзейнасці новых людзей і новых мэтавых групаў;
–перспектыўным праектам, якія могуць атрымаць маштабны працяг і якія кладуцца ў рэчышча агульнанацыянальнай кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сілаў;
–праектам, накіраваным на вырашэнне канкрэтных праблемаў у сваёй мясцовасці;
–праектам ад асобаў ці ініцыятываў, якія пэўны час працавалі на валантэрскіх пачатках;
–нізкабюджэтным праектам (да $500);
Як правiла, не падтрымлiваюцца:
–інстытуцыянальныя выдаткі, тэхніка, заробкі;
–праекты, якія кансэрвуюць сытуацыю й скiраваныя толькi на сяброў арганiзацыi;
–праекты, бюджэт якіх перавышае $1000;
–дафінансаванне больш буйных праектаў;
–бізнэс-праекты;
–арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах.
Форма заяўкі:
І. Інфармацыйная характарыстыка праекту
• назва праекту
• назва арганізацыі/iнiцыятывы
• кіраўнік праекту
• кантакты (адрас, тэлефон, e-mail, Skype)
• тэрмін выканання праекту
ІІ. Рэзюмэ (1 абзац)
Утрымлівае зразумелае і кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Анатацыя павінна быць: зразумелай, сціслай, канкрэтнай, выразнай. Уключае па аднаму-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні:
• хто i якім чынам будзе выконваць праект?
• для чаго і для каго патрэбны гэты праект?
• што атрымаецца ў выніку?
III. Інфармацыя пра арганізацыю/ініцыятыву (1–2 абзацы)
Утрымлівае звесткі пра арганізацыю цi iнiцыятыву, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведа, рэпутацыі) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекту.
IV. Мэтавая група
Падрабязнае апiсанне, на каго i на якую мясцовасць разлічаны актыўнасці праекту.
V. Апісанне дзейнасці
• якая праблема будзе вырашацца
• што будзе зроблена ў межах праекту
• хто будзе выконваць дзеянні
• як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя крокі будуць здзяйсняцца
• якія рэсурсы будуць прыцягнуты
VI. Ацэнка праекту (чаканыя вынікі)
Крытэры, па якiх будзе ацэньвацца паспяховасць праекту. Якiя вы чакаеце вынiкi i якiм бачыце магчымы працяг праекта.
(пункты IV, V, VI разам павiнны займаць 1,5–2 старонкi)
VII. Бюджэт
Падрабязнае апiсанне кожнага артыкула выдаткаў.

Заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе да 25 траўня 2007 года на e-mail: 3konkurs@gmail.com


Інфармацыя паводле інфармацыйнай рассылкі belngo.info