С тыпендыяльная праграма для беларускіх студэнтаў

07.05.2007

Стыпендыяльная праграма «Вышэйшая адукацыя для моладзі Беларусі».
Савет Міністраў Паўночных краін і Еўракамісія абвясцілі аб пачатку прыёму заявак на атрыманне стыпендый па праграме «Вышэйшая адукацыя для Моладзі Беларусі». Праграма фінансуецца сумесна Саветам Міністраў Паўночных краін і Еўракамісіяй.
Праграма накіраваная на падвышэнне даступнасці вышэйшай адукацыі для моладзі Беларусі шляхам атрымання стыпендый для навучання ва Ўкраіне, а таксама ў іншых, суседніх з Беларуссю, краінах.
Стыпендыямі пакрываецца кошт навучання, пражывання і харчавання. Стыпендыі вылучаюцца на тэрмін да трох гадоў навучання ў ВНУ (бакалаўрыят і магістрат). Стыпендыі для завочнага навучання ў ВНУ падаюцца на тых жа ўмовах, што і для вочнага.
Больш інфармацыі атрымаеце,  спампаваўшы абвестку і форму заяўкі на рускай і англійскай мовах.
Заяўкі і  дакументы ў электронным фармаце адпраўляюцца да 1 чэрвеня  на адрас: scholarship-belarus@norden.org   або поштай/кур'ерскай поштай на адрас:
Nordiska ministerra*det Attention: Scholarship Belarus Store Strandstrade 18 DK-1255 Kobenhavn K,
Denmark,
Пытанні : scholarship-belarus@norden.org,
Contact person at the NCM is Per Larsson, pla@norden.org,
+45 21 71 71 31
на http://www.democraticbelarus.eu