Міжнародны конкурс эсэ для студэнтаў і маладых спецыялістаў
Міжнародны конкурс эсэ, які праводзіцца Center for International Private Enterprise, прадастаўляе магчымасць маладым людзям выказаць сваё меркаванне аб грамадзянстве, дэмакратычнай і рынкавай рэформах, моладзевым лідэрстве і магчымасцях для моладзі ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Аўтары 9-ці найлепшых эсэ (тры найлепшыя працы ў кожнай з трох тэмаў) атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры USD 1 000. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Для напісання прапаноўваюцца наступныя катэгорыі тэмаў: «Грамадзянства ў дэмакратычным грамадзтве», «Адукацыйная рэформа і магчымасць працаўладкавання», «Прадпрымальніцтва і лідэрства». Эсэ павінныя быць напісаныя па-англійску, быць арыгінальнымі і раней не публікаванымі, аб'ёмам 2000–4000 словаў, аформленая па правілах конкурсу. Эсэ прымаюцца да 31 мая 2007 г. :
http://www.openscholarship.info/us-cipe-international-essay-competition-2007.html
http://adukacyja.info/index.php?page=fullnews&news=688
Міжнародны конкурс эсэ
21.05.2007