Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?

24.05.2007

Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Учора Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Прапануем вашай увазе толькі тыя ільготы, якія страцілі дзеці і моладзь.
* Навучэнцы:
50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце
* Вучні і студэнты :
50-працэнтная зніжка на праезд у гарадcкім і прыгарадным транспарце 50-працэнтная зніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і святах
* Дзеці да трох гадоў:
бясплатныя лекі
* Дзеці-інваліды:
50-працэнтная зніжка на праезд па краіне
* Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай нырачнай недастатковасці:
штогадовая грашовая кампенсацыя выдаткаў на транспарт
Цалкам са спісам скасаваных ільготаў можна пазнаёміцца на сайце «Радыё Свабода».