29.05.2007
Сёння ў Польшчы страйкуюць настаўнікі
Паводле «Нашай Нівы»
Каля 60 адсоткаў школаў і дзіцячых садкоў Польшчы бяруць у аўторак удзел у двухгадзінным папераджальным страйку. Настаўнікі патрабуюць павелічэння выдаткаў на адукацыю і 20‑адсоткавага падвышэння заробкаў. Страйк будзе праходзіць падчас дзвюх першых гадзін заняткаў. Саюз польскага настаўніцтва заклікае бацькоў, каб тыя не прыводзілі ў гэты час сваіх дзяцей у школы і садкі. У некаторых школах настаўнікі ў знак падтрымкі пратэсту апрануць ў гэты дзень чорныя кашулі.



