Фундацыя «Новы стаў" (Люблiн, Польшча), пачынае курс адукацыйных семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у сродках масавай iнфармацыi». Гэты праект будзе праводзiцца як цыкл навучальных заняткаў для прадстаўнiкоў няўрадавых арганiзацый з заходняй Беларусi. Плануецца ўдзел 15 чалавек з Берасцейскай, Гарадзенскай i Мінскай (за выключэннем Мінска) абласцей.
Галоўным чынам гэта будуць лiдэры арганiзацыяў або асобы, што былi накiраваныя лiдэрамi, i якiя адказваюць за рэкламу дзейнасцi арганiзацыi на мясцовым узроўнi.
Заняткi адбудуцца ў канцы чэрвеня-пачатку лiпеня 2007 года, у Насутове непадалёк ад Люблiна, у канферэнцыйным будынку «Еўрапейскага дому сустрэч – Фонда «Новы Стаў", дзе ёсць адпаведныя ўмовы для начлегу i правядзення заняткаў.
Семiнары запланаваныя як два чатырохдзённыя цыклы. Таксама плануецца друк падручнiкаў па прамоцыi дзейнасцi НДА на мясцовым узроўнi. У падручнiку будуць давацца метады працы мясцовай грамадскасцi i некаторыя прыклады правядзення прамацыйных акцыяў. Аўтарамi кожнай з частак падручнiка будуць трэнеры, што адказваюць за асобныя модулi семiнараў. Кнiга будзе на беларускай мове. Распаўсюджваннем падручнiка будуць займацца каардынатары з беларускага боку, адсылаючы iх па пошце грамадскiм арганiзацыям з усяе Беларусi.
Тэматыка семiнараў:
1. Як прапагандаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацый.
2. Як падрыхтаваць i правесцi паспяховую грамадскую акцыю.
3. Як наладзiць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва са СМІ.
4. Аўтапрэзентацыя i мiжасабовыя стасункi.
5. Як выбраць мэтавую групу акцыi i як дайсцi да яе праз СМІ.
6. Прыклады рэкламы ў СМІ дзейнасцi люблiнскiх НДА i палiтычных партый Польшчы, якiя будуць прэзентаваныя прэс-сакратарамi мясцовых аддзяленнях палiтычных партый.
У праграме экскурсii па Люблiне, вiзiты ў грамадскiя арганiзацыi (Society for Nature and Man www.eko.lublin.pl/tdnicz, Citizens' Academy www.ao.lublin.pl, i European Meetings Centre – Nowy Staw Foundation www.eds-fundacja.pl, i ў люблiнскую рэдакцыю Gazeta Wyborcza, сустрэчы з выдаўцамi нефармальных газет i бюлетэняў 1980-х гадоў.
Тэрмiны семiнараў: 21–24 чэрвеня, 6–9 лiпеня.
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 18 да 35 гадоў;
- наяўнасць у пашпарце дазволу для шматразовых выездаў за мяжу;
- базавы ўзровень валодання камп'ютэрам;
- зацiкаўленасць у тэматыцы праграмы i ў актыўнай грамадскай дзейнасцi на Беларусi.
Арганiзатары аплочваюць пражыванне ў камфартабельных умовах i харчаванне падчас вiзiту, кошты падарожжа па тэрыторыi Польшчы, вiзы.
Заяўка павiнна ўтрымлiваць наступныя звесткi:
І. Асабовыя дадзеныя
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)
3. Дата нараджэння
4. Серыя i нумар пашпарту
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад
6. Хатнi тэлефон (з кодам горада), мабiльны тэлефон
7. E-mail
8. Тэрмiн дзеяння дазволу на шматразовыя выезды за мяжу
9. Ацанiце Ваш узровень валодання кампутарам (па шкале ад 1 да 5)
II. Адукацыя i матывацыя
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння)
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi)
3. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi
4. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
5. Як вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
6. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзенай праграме?
7. Цi з'яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi цi палiтычнай партыi.
8. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскай арганiзацыi – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся.
Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас: dzedzich@dzedzich.org
Апошнi тэрмiн падачы заяўкi на ўдзел у праграме – 12–00 10 чэрвеня 2007г. Вынiкi адбору стануць вядомыя 13 чэрвеня 2007г.
Курс семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у СМІ".
05.06.2007