Найбольшым попытам у абiтурыентаў сёлета карыстаюцца спецыяльнасцi фiзiка-матэматычнага профiлю,
паведамiла начальнiк цэнтра тэсцiравання Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Галiна Вiктаровiч.
Паводле яе слоў, на праходжанне цэнтралiзаванага тэсцiравання па матэматыцы зарэгiстравалася больш за 127 тысяч чалавек, па фiзiцы — каля 52 тысяч. Здаваць тэст па фiзiцы выказалi жаданне амаль у два разы больш абiтурыентаў, чым летась. Усяго ж, паводле слоў спецыялiста, на праходжанне тэсцiравання па 14 агульнаадукацыйных прадметах было пададзена больш за 558 тысяч заявак, што амаль на 80 тысяч больш, чым у 2006 годзе. Больш за 200 тысяч абiтурыентаў будуць здаваць тэст па рускай i беларускай мовах.
Таксама папулярнасцю ў абiтурыентаў карыстаюцца такiя прадметы, як бiялогiя (больш за 43 тысяч), хiмiя (каля 22 тысяч), гiсторыя Беларусi (38 тысяч), англiйская мова (35,5 тысячы). Менш за ўсё жадаючых зарэгiстравалася на тэст па iспанскай мове — 641 абiтурыент.
Нагадаем, тэсцiраванне па беларускай мове пройдзе 12 чэрвеня, рускай — 13 чэрвеня, гiсторыi Беларусi — 15 чэрвеня, сусветнай гiсторыi найноўшага часу — 17 чэрвеня, матэматыцы — 19 чэрвеня, па прадмеце “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” — 21 чэрвеня, геаграфii — 22 чэрвеня, фiзiцы — 23 чэрвеня, бiялогii — 25 чэрвеня, замежных мовах (англiйская, нямецкая, французская, iспанская) — 27 чэрвеня, хiмii — 28 чэрвеня.
Паводле газеты «Народная воля»
Фiзiкаў больш, чым лiрыкаў
11.06.2007