Прапануе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Спецыялізацыя “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі.
Па-першае, упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе чалавечым вымярэнні. Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю.
Па-другое, спецыфіка праграмы заключаецца ў спалучэнні працэсу навучання і навуковай дзейнасці ў гуртках, лабараторыях і цэнтрах Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі. Кіраваць навуковай працай будуць вядомыя ў беларускія даследчыкі (Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Сяргей Токць, Валянцін Голубеў, Алесь Смалянчук ды інш.).
Па-трэцяе, студэнты атрымаюць рэдкую магчымасць жыць і вывучаць гісторыю ў горадзе, вуліцы якога памятаюць вялікага князя Гедыміна і першадрукара Францішка Скарыну, паэта Адамі Міцкевіча і паўстанца Кастуся Каліноўскага, супрацоўнікаў рэдакцыі “Нашай Нівы” і вучняў віленскай беларускай гімназіі. У Вільні яшчэ жывуць традыцыі шматнацыянальнага Вялікага Княства Літоўскага, дзе дамінаваў дух нацыянальнай і рэлігійнай талеранцыі. У Вільні актыўна развівалася таксама беларуская культура. Яна і сёння жыве там.
Студэнты ЕГУ маюць магчымасць сустракацца з вядомымі беларускімі гісторыкамі, пісьменнікамі і паэтамі, журналістамі і палітыкамі. Выпускнікі спецыялізацыі атрымаюць дыплом “бакалаўр гісторыі” еўрапейскага ўзору, а разам з ім грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, этналогіі і археалогіі.
Выпускнікі спецыялізацыі “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” могуць выступаць экспертамі па праблемам гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя даследаванні ў галіне гістарычнай навукі, працаваць навуковымі супрацоўнікамі музеяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў альбо працягваць навучанне ў магістратуры, у т.л. па гуманітарным спецыяльнасцям, непасрэдна не звязаным з гісторыяй.
Кіраўнік праграмы – доктар гістарычных навук Алесь Фёдаравіч Смалянчук (smalian2001@tut.by )
Інфармацыю пра паступленне можна ўбачыць на сайце ЕГУ (www.ehu.lt )
Чакаем у Вільні!
Больш інфармацыі пра ФАКУЛЬТЭТ МАСТАЦТВАЎ І ГІСТОРЫІ КУЛЬТУРЫ КАМБІНАВАНАЯ ПРАГРАМА “БЕЛАРУСІСТЫКА”