УЗНАГАРОДА OIKOS ЗА СТУДЭНЦКАЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА Ў ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ 2007
Як студэнцкае дзеянне трансфармуе інстытуты вышэйшай адукацыі ў кірунку ўстойлівага разьвіцця? Якія саюзы патрэбныя і як прадпрымальніцкае мысленне прасоўвае дзеянне на ўзроўні мясцовага ўніверсітэта?
Запрашаюцца студэнты для падачы ўласных праектаў, накіраваных на ўстойлівае разьвіццё на ўніверсітэцкім узроўні. Спаборніцтва арганізоўваецца Фундацыяй OIKOS у кантэксце Дэкады Адукацыі за ўстойлівае разьвіццё, абвешчанай ААН на 2005–2014гг.
Апроч запрашэння на Зімовы універсітэт і іншых ганаровых бонусаў, пераможца атрымае грашовы прыз у 1000 Euro. Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2007.
Праект-пераможца будзе абвешчаны да 30 кастрычніка 2007.
Падрабязная інфармацыя і неабходныя інструкцыі на сайце OIKOS
Устойлівае разьвіццё на ўніверсітэцкім узроўні
15.06.2007