Арлоў на CD.

22.06.2007

У Мінску выйшла першая ў Беларусі аўтарская аўдыёкніжка
Гэта аповесць Уладзіміра Арлова «Час чумы». На кампакт-дыску ў фармаце mp3 прафесыіны дыктар Леанід Дзяркач начытвае славутую аповесць Арлова пра паэта Міколу Гусоўскага і ягоную «Песню пра зубра». Раней на дысках ужо выйшлі творы «1984» ды «Ферма» Джорджа Оруэла ў перакладзе на беларускую мову, а таксама зборнік «Беларускія народныя казкі». Аповесць «Час чумы» — першы аўтарскі твор, выдадзены ў аўдыёфармаце.