Вынікі ЦТ

26.06.2007

Сярод абітурыентаў ужо ёсць пяцёра стобальнікаў
Тры абітурыенты атрымалі 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове, яшчэ двое — па рускіай. 100 балаў па беларускай мове атрымалі выхаванцы гiмназii № 1 г. Чэрвеня, лiцэя ў Крупках i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў пасёлку Негарэлае. Летась, самым лепшым аказаўся вынiк у 98 тэставых балаў, якiя набралi толькi 2 чалавекi. А ў 2005 годзе галоўную «вяршыню» ў 100 тэставых балаў удалося пакарыць двум удзельнiкам тэставання. Гэтай пяцёрцы лідэраў напэўна зайздросцяць 7 працэнтаў удзельнікаў выпрабавання па беларускай і 4,5 працэнта ўдзельнікаў выпрабавання па рускай мове, якія набралі 14 і менш балаў. Такі вынік не дае ім права прэтэндаваць на студэнцкі білет.
Даведацца пра вынікі можна ў пункце тэставання або на сайце РІКВ, ведаючы пашпартныя дадзеныя абітурыента.