Агляд навінаў

09.07.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- БДУ ў Топ-3000 найлепш прэзентаваных у Сеціве ўніверсітэтаў свету — на 1663 месцы. Ніводзін іншы беларускі ўніверсітэт нават не трапіў у спіс 3000. Бліжэйшыя па рэйтынгу беларускія ВНУ — Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт займаюць толькі 3161 і 4514 месцы адпаведна. >>>
- Нягледзячы на перавод выкладання гiсторыі на рускую мову, здаваць цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі на беларускай мове пажадала 73 працэнты абітурыентаў. >>>
- 5 ЛІПЕНЯ РАСПАЧАЎСЯ ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ У ВНУ ПЕРШАГА ПАТОКУ Прыём дакументаў у творчыя вну будзе доўжыцца па 11 ліпеня, а ў сілавыя – - па 16-га. Ва ўсе іншыя дзяржаўныя і прыватныя вну краіны дакументы можна будзе падаць ад 12 па 29 ліпеня. Большасць вну будуць прымаць студэнтаў толькі па выніках цэнтралізаванага тэставання. >>>
- Грамадскае аб’яднанне «Дыярыуш» сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе паўдзельнічаць у конкурсе «Гісторыя вачыма хатняга фатографа». У конкурсе могуць удзельнічаць школьнікі пачынаючы з 7 класа, а таксама навучэнцы каледжаў, ліцэяў, тэхнікумаў, ПТВ школьнага ўзросту. Працу можна пісаць аднаму і групай, цалкам самастойна і пры дапамозе куратара. Куратарамі могуць быць настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і кіраўнікі гурткоў, а таксама бацькі, старэйшыя сваякі. Апошні тэрмін дасылкі прац на сёлетні конкурс «Гісторыя вачыма хатняга фатографа»— 1 лістапада. >>>
- Беларускі ліцэй выехаў на сесію ў Польшчу Навучэнцы незарэгістраванага Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа выехалі ў Польшчу. Там у іх 45 дзён будзе доўжыцца летняя сесія. Спачатку яны будуць вучыцца ў курортным мястэчку Закапанэ, потым у Гданьску і Варшаве. Сярод вучняў — тры дзясяткі навічкоў, залічаных сёлета. >>>