Які заробак у настаўніка?
Ва ўстановах адукацыі ў першым паўгоддзі гэтага года атрымлівалі 683 тысячы, прычым настаўнікі мелі 727 тысяч, а прафесарска-выкладчыцкі склад – болей за мільён.
Сярэдні бюджэтны заробак у Мінску – 848 тысяч рублёў. Заробак дактароў – 974 тысячы, у сярэдняга медперсаналу – 639. Сярэдняя зарплата работнікаў культуры і мастацтва склала ў першыя шэсць месяцаў года 737 тысяч рублёў, у прыватнасці, артысты атрымлівалі 712 тысяч, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Наперадзе па заробку работнiкi апарату дзяржаўнага кiравання. Iх заробак перавалiў за мiльён. Гэта ў сярэднiм. А там жа шмат працуе прыбiральшчыц, iншых тэхнiчных работнiкаў, у якiх зарплаты не такiя высокiя.
Параўнаць нашую мінімальную зарплату і «мінімалку» нашых суседзяў і вядучых еўрапейскiх краiн можна тут.
Паводле Радые Рацыя і газеты «Народная Воля»
Які заробак у настаўніка?
12.07.2007