Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё»

23.07.2007

Выдадзены новы метадычны дапаможнік
Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі аб'ёмам 49 старонак фармату А4 выдала грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у гэтым месяцы. Метадычны дапаможнік утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. У дадатку да дапаможніка размешчаныя ілюстрацыі, тэксты і інш. Дапаможнік адрасаваны сацыяльным педагогам і псіхолагам установаў, якія забяспечваюць агульную сярэднюю адукацыю і, у першую чаргу, школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў. Дапаможнік будзе карысны ўсім тым, хто працуе ў сферы прафілактыкі ВІЧ/СНІД сярод падлеткаў і моладзі ва ўстановах адукацыі. Дапаможнік выдадзены невялікім накладам і распаўсюджваецца бясплатна сярод спецыялістаў нефармальнай адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Педагогі, зацікаўленыя ў атрыманні метадычнага дапаможніка, могуць звярнуцца ў офіс арганізацыі па тэлефоне: (+017) 298–39–33. У хуткім часе дапаможнік будзе даступны на сайце www.belinternat.org.