Тры цытаты

23.08.2007

Тры цытаты.
Перад пачаткам новага навучальнага года традыцыйна расце ўвага медыяў да настаўніка. Прапануем Вам некалькі цытатаў з інтэрв'ю знаных беларускіх педагогаў, якія яны давалі Радыё Свабода.
Тацяна Севярынец, маці вядомага палітыка, настаўніца рускай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам. Яе звольнілі з сярэдняй школы №40 г Віцебска, нібыта, за прагулы.
«У нашай краіне не дзейнічаюць законы... менавіта палітычныя прычыны не дазволілі суддзям прыняць правільнае рашэнне наконт майго звальнення.»
Матэрыял цалкам знаходзіцца тут.


Міхась Булавацкі: «Я скончыў зараз дапаможнік па трыганаметрыі для тых дзетак, якія вырашылі вучыцца па-беларуску. У нас ёсць такія дзеткі, якім не даюць магчымасці вучыцца па-беларуску, дый класаў няма ў нейкіх маленькіх раённых гарадах, і яны абіраюць навучанне дома. Дык вось для іх мне хочацца ствараць найлепшыя вучэбна-дыдактычныя матэрыялы. Я гэтым і займаюся». Падручнік «Цалкам зразумелая трыганаметрыя» можна спампаваць з нашага сайта. А інтэрв'ю з Міхасём Булавацкім чытайце тут.

Лявон Баршчэўскі: «У сэнсе кадыфікацыі і стварэння мноства нарматыўных дакумэнтаў беларуская школа перасягнула ўсе патрэбныя межы. За апошнія 10 год створаная такая колькасць дакументаў міністэрствамі, падначаленымі структурамі, што ў іх ужо цяжка разабрацца. Што да зместу і ўзроўню адукацыі, то, на жаль, мушу канстатаваць, што ён падае. Вучні сярэдняй школы слаба арыентуюцца ў элементарных рэчах, на выпускных экзаменах у школах ідзе суцэльнае спісванне і карыстанне шпаргалкамі... Гэта проста вяртанне да савецкага часу, калі ясна было, што не адукацыя вызначае будучыню чалавека, а тое, якія ў яго сувязі, наколькі ён блізкі да ўлады... Адсюль ідзе дэградацыя. Няма адкрытасці, свабоднай прэсы, якая пісала б пра гэтыя недахопы, а калі так, то хвароба заўжды разрастаецца... Ужо некаторыя матэрыялы міністэрства адукацыі ідуць пад грыфам «для службовага карыстання»...
Інтэрв'ю цалкам знаходзіцца тут .