Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) земляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы лецішча, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.
Светлагорская арганізацыя ТБМ паведаміла пра іх у Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. У 2005 г. гэтае месца даследавалі навукоўцы з Інстытуту гісторыі. Аднак выснова аб паходжанні валоў тады зробленая не была, і пытанне засталося адкрытым.
А пакуль настаўнікі ды вучні Светлагоршчыны далучылься да раскопак у вёсцы Каралеўская Слабада-2, дзе працуюць штогод пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна. Яшчэ летась яны здолелі адкапаць былы горад Казімір. Гэты горад існаваў у 1643 – 1655 гг. на беразе Бярэзіны.
Цяпер штогод у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці праводзіцца археалагічная экспедыцыя з удзелам навучэнцаў. Глядзіце фотаэкспазіцыю з сёлетнега археалагічнага летніка, які традыцыйна праходзіць па ініцыятыве настаўнікаў і вучняў – сябраў ТБМ г. Светлагорска.
пра археалагічныя раскопкі на Светлагоршчыне чытайце тут.
Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад
27.08.2007