Сёлета ў беларускіх школах і гімназіях г. Мінска павялічылася колькасць першакласнікаў.
Вось папярэднія лічбы набору ў першыя класы, якія атрымала Таварыства беларускай школы, абзваніўшы дырэктароў школаў 29 жніўня. У дужках для параўнання падаецца колькасць вучняў, якія прыйшлі вучыцца ў гэтыя ж школы летась.
- СШ №60 – 34 (21) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №4 – 83 (70) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №9 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- гімназія №14 – 86 (65) – сфармаваныя 4 класы;
- гімназія №23 – 40 (40) – сфармаваныя 2 класы;
- СШ №190 – 16 (14) – сфармаваны 1 беларускі і 2 рускіх класы;
- СШ №89 – пакуль невядома (25) – 1 клас ужо сфармаваны;
- СШ №2 – 38 (--) – сфармаваныя 2 класы.
Сёлета беларускія школы не здолелі прыняць усіх жадаючых. Бацька дзяўчынкі, што ідзе ў гімназію №23, паведаміў, што было вельмі шмат ахвотных, нават у так званыя кітайскія класы, абы дзеці вучыліся па-беларуску. Бацькі з задавальненнем аддаюць сваіх дзетак у беларускамоўныя школы, але мяшаныя бераруска-рускія школы маюць праблемы з наборам ў беларускія класы. Досвед паказвае, што калі ў беларускамоўнай школе з'яўляюцца рускія класы, яна паступова ператвараецца ў рускамоўную. Бацькі не вераць, што дзецям у такіх школах удасца давучыцца па-беларуску да 12 класа.
Па дадзеных канцылярыі ТБШ
Выбіраем сваё
30.08.2007