Уладзімір Арлоў і Генадзь Бураўкін пра выключэнне твораў з школьных праграм.
Уладзімір Арлоў: «Адбылася татальная “зачыстка” школьных праграм ад усіх маіх тэкстаў і прычынай з'яўляецца не толькі мая асоба. Прычына ў саміх тэкстах. Мае гістарычныя апавяданні для моладзі фармуюць нацыянальную свядомасьць маладых людзей. Па меркаванні нашай улады гісторыя Беларусі пачалася не ў дзесятым стагоддзі, а тады, калі прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка».
Лаяльнасьць пісьменнікаў да ўлады не павінна быць крытэрам каштоўнасці пісьменьніка, упэўнены паэт Генадзь Бураўкін. Гэта прыносіць шкоду для іміджу дзяржаваы ў свеце: «Калі мы за мяжой расказваем, што наш любімы пісьменнік – Васіль Быкаў, замежнікі чытаюць яго творы і кажуць: «Так, канешне, Быкаў — вялікі пісьменнік!». Але калі замест яго ім прапанаваць нейкіх невядомых дэтэктыўшчыкаў, то яны скажуць: «Божа мой, калі гэта вялікі беларускі пісьменнік, то што гэта за культура,што за літаратура, што за народ?»
Уладзімір Арлоў пра выключэнне яго твораў са школьнай праграмы.
03.09.2007