11.09.2007
У Чырвоным касцёле ладзіцца імша за настаўнікаў
Галоўная нядзельная імша ў Чырвоным касцёле, якая адбылася 9 верасня, была адпраўлена ў інтэнцыі настаўнікаў-пенсіянераў, якія нават у савецкія гады здолелі даць вучням не толькі веды, але і добрыя душэўныя якасці. Падчас казані біскуп Дзям’янка рытарычна запытваў, чым веды адрозніваюцца ад мудрасці.
У наступную нядзелю, 16 верасня, імша будзе адпраўлена за душы памерлых настаўнікаў. Імёны настаўнікаў можа падаць у закрыстыю кожны жадаючы.
Дарэчы, у Чырвоным касцёле з наступнай нядзелі а 15й гадзіне будзе адпраўляцца дзіцячая імша.