Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі

11.09.2007

Прэзентацыя 'Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі'
Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь і Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць Вас прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў міжнароднага праекту «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі".


У межах праекту, які праходзіў з красавіка па верасень 2007 гаду:

– праведзеная серыя адукацыйных семінараў па фармаванні навыкаў планавання і кіравання кар'ерай для старшакласнікаў і студэнтаў ВНУ.

– распрацаваныя праекты па падтрымцы кар'ернага росту студэнцкай моладзі;

– беларускія студэнты ўдзельнічалі ў Міжнародным форуме «Якасць адукацыі і працаўладкаванне моладзі" (Кіеў-Бахчысарай);

– падрыхтаваны кампакт-дыск «Мая кар'ера». Дыск уключае тэарэтычныя падыходы да ключавых паняццяў пабудовы прафесійнай кар'еры старшакласнікамі і студэнтамі, а таксама практыкаванні і заданні, якія дазваляюць сфармаваць адпаведныя навыкі.


Прэзентацыя адбудзецца 20 верасня ў 17.30 у малой актавай зале УП ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.


Удзельнікі прэзентацыі атрымаюць кампакт-дыскі для выкладчыкаў, старшакласнікаў і студэнтаў «Мая кар'ера»


За дадатковай інфармацыяй, калі ласка, звяртайцеся:

– Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»: тэл./факс: +375 17 298 16 59, GSM +375 29 8509 899, center_post@tut.by – каардынатар Вольга Саевец;

– Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь: тэл. +375 17 226 52 84, GSM +375 29 6565 303, ioleinik@worldbank.org – каардынатар Ірына Алейнік.