Конкурс адукацыйных праектаў

17.09.2007

Конкурс адукацыйных праектаў

Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці
педагогаў і адукатараў.


Калі ў Вас ёсць нерэалізаваная ідэя, Вы зацікаўлены ў распаўсюдзе
ўласнага адукацыйнага досведу, ці проста марыце зрабіць нешта цікавае
разам з навучэнцамі, бацькамі ці калегамі, Вы ўжываеце ў практыцы ці
жадаеце больш даведацца пра інавацыйныя методыкі выкладання, хочаце
паспрабаваць зрабіць навучанне ці пазакласнае жыццё больш цікавым і
сучасным – гэты конкурс для Вас!


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і
сярэдне-спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія
арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.


Перавагу маюць:

– праекты, накіраваныя на стварэнне і распаўсюд уласных
адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд
адукацыйных інавацый;

– праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё
крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага
насельніцтва;

– праекты ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;

– праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным
і нацыянальным узроўні;

– праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай
беларускай дзяржавы.


Як правiла, не падтрымлiваюцца:

– адміністратыўныя выдаткі, закупка тэхнікі;

– праекты, бюджэт якіх перавышае 850 тыс. руб. ($400);

– бізнэс-праекты;

– арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах;


Неабходная інфармацыя для ўдзелу у конкурсе:

Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на электронны адрас 1konkurs@gmail.com да 21 кастрычніка 2007 года!


Запоўненыя заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена на працягу месяца
пасля дэдлайна.