Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны

20.09.2007

Спабор крэатыўных ідэй для жыхароў Гарадзеншчыны
Паводле выдання «Гарадзенская кроніка»
Для жыхароў Гарадзеншчыны абвешчаны спабор крэатыўных ідэй: ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” Беларусы стаяць ля парога Еўрапейскага Дому. З аднаго боку, мы выдатна ўсведамляем, што гістарычна мы частка гэтага Дому. І, у той жа час, мы ніяк не адважваемся пераступіць гэты парог. Няхай спабор ідэй ”Хто ты і што ў табе еўрапейскага?” стане нашым супольным крокам насустрач Еўропе.
Умовы ўдзелу ў спаборы: – ідэі мусяць пераадольваць нацыянальныя, культурныя і моўныя межы;
-быць зразумелымі для іншых;
-быць візуальна моцнымі;
-набліжаць лепшую будучыню для жыхароў Гарадзеншчыны, Беларусі і Еўропы.
Переможцы атрымаюць магчымасць рэалізацыі сваіх ідэй. Тэрмін падачы ідэй – да 15 кастрычніка. Ідэі дасылаць на эл. адрас: konkurs@euro-dom.org .