Не ўратавалі!

28.09.2007

Глыбокае: лёс беларускамоўнага навучання вызначылі
У глыбоцкай школе №3 прайшла канферэнцыя выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў, якая зацвердзіла змены ў школьным статуце. Змены закранулі перадусім моўны рэжым школы: у дагэтуль цалкам беларускамоўнай школе дазволена ствараць класы з рускай мовай навучання. Два рускамоўныя класы былі створаны па ініцыятыве, некаторых бацькоў-камерсантаў (у народзе – «мясцовых алігархаў") і дзядуляў вучняў – дзяржаўных чыноўнікаў (адзін дзядуля – чыноўнік Гандлёвай палаты, другі – дэпутат у абласным савеце). Відаць, пра сумленне і маральныя якасці "ініцыятараў" і адукацыйнага начальства гаварыць не выпадае: усе добра ведалі, што гэтай школе беларусы замежжа падарылі камп'ютэрны клас, музычнае і іншае абсталаяванне, кнігі толькі таму, што яна цалкам беларуская! Праект адпаведных зменаў у статуце, паводле прысутнага на канферэнцыі настаўніка матэматыкі Івана Храпавіцкага, быў складзены загадзя — яшчэ да абмеркаваньня. Незалежную прэсу на канферэнцыю не пусцілі. 
Паводле агляду прэсы