01.10.2007
Летнік з АПБ
Грамадская арганiзацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з 1 па 7 кастрычнiка праводзiць 2 этап прац па аднаўленню гiдралагiчнага рэжыму аднаго з найбуйнейшых верхавых балот Еўропы – балота Ельня, Рамсарскай тэрыторыi, Тэрыторыi важнай для птушак Мiжнароднага значэння, Рэспублiканскага гiдралагiчнага заказнiка.
У ходзе летнiка плануецца пабудаваць плацiны на 2 каналах, якiя iдуць з воз. Плоскае i Бярэжа. Працы па будове плацiн узгоднены
Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь. АПБ запрашае узяць удзел у працы летнiка ўсiх, хто хоча ўнесцi асабiсты ўклад у захаванне гэтага ўнiкальнага балота.
чытайце на сайце АПБ: http://ptushki.org//index.php?area=1&p=news≠wsid=302