04.10.2007
Эўрыстычны палігон для матэматыкі
Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга Івана Сяргеевіча Храпавіцкага «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.
Кніга напісаная ў фармаце папулярнай ва ўсім свеце кампутарнай праграмы Geometer's Sketchpad, якую можна спампаваць тут (2 МБ).
Спампаваць кнігу (zip, 3,2 МБ)