Школьны краязнаўчы сайт Талькі

05.10.2007

Талькаўскія школьнікі адчынілі свой сайт і запрашаюць на фестываль.



У сеціве з'явіўся краязнаўчы сайт «Талька і наваколлі". Сабралі матэрыялы і зрабілі сайт мясцовыя вучні разам з сваёй настаўніцай Наталляй Ільініч, якая натхняе на краязнаўчую і даследчую працу ўжо якое пакаленне мясцовых школьнікаў. Сайт нагадвае вялікі краязнаўчы музей – столькі там змешчана звестак пра гісторыю, славутых людзей, прыроду, паходжанне назваў наваколля. Адрас сайта http://talka.info .
Талькаўскі фестываль адбудзецца 7 кастрычніка 2007г. Ужо чацвёрты раз на беразе Талі, пад пажоўклай лістотай магутнага дуба збяруцца прыхільнікі беларускай музыкі, паэзіі. Запрашаем усіх, хто любіць спяваць, танцаваць, чытаць вершы (можна не толькі свае). Пра гісторыю талькаўскага фэсту чытайце тут.
Пачатак а 12 гадзіне ля мясцовага ДК, а працяг на беразе Талі.