08.10.2007
Віктарына «Мы – беларусы»
Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд сваіх выхаванцаў, Сымон Барыс і Барыс Муха падрыхтавалі віктарыну, якая ўключае заданні, разлічаныя на вучняў рознай падрыхтоўкі і здольнасцяў.
Спампаваць тэкст віктарыны (doc, 75 КБ)