Няма чаго дабавіць...
«По моей инициативе из школьной программы были убраны все националисты, писатели так называемые ", — заявіў Аляксавндр Лукашэнка 12 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ (нагадваем, што з праграмы былі прыбраныя творы Янкі Купалы, Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, іншых – Nastaunik.info.)
"Национализм — страшное зло. Мы с этим бороться начали давно. То, что из программ были выброшены Толстой, Достоевский, Пушкин, Лермонтов и многие… мы все вернули", — дадаў А.Лукашэнка. А. Лукашэнка адзначыў, што кніжкі і фільмы ён цяпер не чытае і не глядзіць, бо няма вольнага часу. Вольны час аддае спорту. Кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца таго, што чалавек павінен быць шчырым, кажучы пра ідэалы юнацтва, А Лукашэнка зазначыў, што галоўная каштоўнасць, якую ён захаваў, — інтэрнацыяналізм.
Больш інфармацыі пра прэс-канферэнцыю на сайтах Беларускія навіны і Наша Ніва
Па тэме: артыкул Лявона Баршчэўскага «У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.»
Цытата дня
12.10.2007