Конкурс у гонар Льва Сапегі

24.10.2007

КОНКУРС ВУЧНЁЎСКІХ І СТУДЭНЦКІХ ПРАЦ У ГОНАР 450-ГОДДЗЯ ЛЬВА САПЕГІ (1557–1633)
Кірункі ведаў (дысцыпліны): Гісторыя, літаратура, юрыспрудэнцыя, гісторыя права, журналістыка, дыпламатыя, паліталогія, эканоміка (эканамічная гісторыя).


Маштаб асобы Льва Сапегі дае магчымасць падыходзіць да тэмаў і сюжэтаў конкурса шырока. Гэта могуць быць і гістарычныя рэтраспектывы, і значныя праблемы сучаснага жыцця Беларусі (стасункі Ўсход-Захад, шматаблічнасць груп інтарэсаў у краіне, міжрэлігійныя адносіны і да т.п.)


Вітаем працы, што адлюстроўваюць сучасны стан ведаў прадмета і дэклараванай тэмы. Але паколькі конурс – вучнёўскі, больш істотна – аўтарскае разуменне тэмы.
Мова работ – беларуская, руская.
Лепшыя творы канкурсантаў (2–5 у кожнай дысцыпліне) адбіраюцца для прэзентацыі падчас фінала (выступ аўтара, 2–3 хвіліны). Пераможцы атрымаюць значныя ўзнагароды, а работы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніку. Выкладчык/куратар пераможцы таксама заахвочваецца ўзнагародай. Дарога для ўдзелу ва ўзнагароджанні (вучню і настаўніку) аплочваецца.
Падача працаў – да 25 снежня 2007 г.
Падвядзеньне вынікаў – на Каляды 2007/2008.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут