Патрыятычны гурток «Спадчына»
Выхаванне сапраўднага патрыёта магчымае толькі тады, калі яно пачынаецца ў як мага ранейшым узросце. У школе дзіця набывае і набывае веды напакоўвае імі свой розум, але без адухоўленасці гэтыя веды мёртвыя. А калі надзяліць дзяцей беларускасцю, тады веды будуць набывацца для таго, каб прымяніць іх на карысць найдаражэйшай у свеце Беларусі.
Пяць гадоў таму ў школе в. Дварэц быў створаны патрыятычны клуб «Спадчына». Дэвіз клуба – «Пазнаць, каб захаваць і прымножыць», жыццёвае крэда «Калі не мы, тады хто?», галоўны клопат – адраджэнне, захаванне. абарона ад вандалаў усіх узроўняў нашай прыроднай, архітэктурнай, культурнай і духоўнай спадчыны.
Кіраўнік гуртка – настаўніца Наталля Міхайлаўна Ляўкевіч
Прапануем Вашай увазе інфармацыю аб дзейнасці клуба ў выглядзе прэзентацыі PowerPoint (1,3 МБ).
Патрыятычны гурток «Спадчына»
31.10.2007