Семінар

08.11.2007

Семінар "Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі"

З 27 па 30 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праводзіцца навучальны семінар: «Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі» (аўтары: Кукушкіна Вольга Ільінічна, доктар педагагічных навук, супрацоўніца Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі, Каралеўская Таццяна Касьянаўна, загадчыца лабараторыі камп'ютэрных тэхналогій навучання дзяцей Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі.


На семінары будуць прадстаўленыя спецыялізаваныя камп'ютэрныя праграмы, прызначаныя для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дадзеныя метадычныя парады па выкарыстанні іх у працы. Удзельнікі практычнага семінара атрымаюць камплект камп'ютэрных праграм.


Запрашаюцца супрацоўнікі ўстаноў адукацыі для дзяцей з парушэннямі маўлення, зроку, апорна-рухавога аппарата, слыху, з цяжкасцямі ў навучанні.


Даведкі па тэл. 285 78 44 (Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), 222 65 84 (Міністэрства адукацыі).