Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Германія) прадастаўляе магчымасць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасці і здзейсніць свой асабісты праект.
Беларусы ва ўзросце 18–25 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў летніх міжнародных семінарах у ліпені-жніўні 2008 году па наступных тэмах: «Эка! Лпгічна? Абарона навакольнага асяроддзя»; «Нацыянальны! Радыкальны? Экстрэмісты і нацыяналісты»; «Тэма – гэта твая тэма, вырашаеш ты!»; «Рэлігія і грамадcтва».
Зацікаўленым беларусам прапануецца да 15 лютага 2008 году запоўніць он-лайн анкету ўдзельніка ў адным з міжнародных семінараў. Анкету вы знойдзіце на сайце. Неабходна таксама рэкамендацыя настаўніка, выкладчыка альбо прадстаўніка НДА, у склад якога ўваходзіць заяўнік.
Веданьне нямецкай мовы абавязковае.
Паводле рассылкі naviny.by
Нямецкая адукацыйная праграма для моладзі
16.11.2007